Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Школьный музей

Дата: 1 апреля 2016 в 23:19, Обновлено 26 октября 2023 в 21:42
Автор: Вусик В. А.
   

      Запрашаем у музей!

      Сёння, як ніколі раней, узрасла цікавасьць да гісторыі. Яе праблемы хвалююць не толькі спецыялістаў, але і шырокае кола грамадскасці. І на гэта ёсць прычыны. На крутых паваротах гісторыі людзі заўсёды звяртаюцца да дзён мінулых, каб больш дакладна і глыбока зразумець дзень сённяшні, каб зразумець свае вытокі, карані." У падзеях мінулага, сцвярджаў Уладзімір Караткевіч, - нашы карані.  А дрэва без карэння не можа ні існаваць, ні тым больш прыносіць плады".

       Выхаванню чалавека-грамадзяніна, чалавека-патрыёта спрыяе работа школьных музеяў. Наш край славуты імёнамі Адама Міцкевіча, Марылі Верашчакі, Міхаіла Валасевіча. Менавіта таму у 1987 годзе быў створаны літаратурна-гістарычны музей у Беняконскай сярэдняй школе. У якім захавана свая багатая гісторыя. Музей з задавальненнем наведваюць не толькі вучні школы, але прыязджаюць на экскурсію з суседніх раёнаў, і  нават з суседніх краін.

         Юныя экскурсаводы 9 класа ДУА “Беняконская сярэдня школа” нагадваюць гасцям аб жыцці і творчасці Адама Міцкевіча, успамінаюць аб рамантычных спатканнях паэта з Марыляй Верашчака, якая стала для паэта музай на ўсё жыццё.  Цікавы аповед можна пачуць пра жыхара вёскі Міхаіле Валасевічу, які прысвяціў шмат паэтычных радкоў каханню Адама і Марылі. Дэкламуюць навучэнцы  мілагучныя  вершы Адама Міцкевіча.

         Есць магчымасць у гасцей наведаць радавы маёнтак Путкамераў з прыгожым паркам у вёсцы Больцінікі і   дакрануцца  да “ каменя кахання”.  Яго інакш  называюць месцам сустрэч і развітання Марылі з паэтам, які знаходзіцца ва ўрочышчы  Гаік. Гэта  месца з,яўляецца гістарычным помнікам Рэспублікі Беларусь.

       Праходзіць час. Аб спатканнях Адама і Марылі засталіся вершы, успаміны, легенды. Легенды не паміраюць, а перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Мы ганарымся сваім славутым беняконскім краем. Сардэчна запрашаем наведаць нашу маленькую Радзіму.

        Кіраўнік музея ДУА “Беняконская сярэдняя школа”    Гарбіна Тарэса Іванаўна

LITERARY-HISTORICAL MUSEUM

SEE "Benyakonsk High School"

54246601, 25344072

Address: Voronovo  district, agrotown  Benyakony, Gorky Street, 18

Phone: 8-015-94-99-484

 Open and closed:: 9.00 - 18.00 - Monday - Friday, Saturday - 9.00-13.00, closed on Sunday

E-mail: ben_school@mail.ru

Website: https://beniakoni.schools.by/ pages / shkolnyj-muzej

The museum exposition is dedicated to the world-famous poet Adam Mickiewicz, the life path whom   of  was associated with Benyakony and the Boltiniky. During the theatrical excursion visitors get acquainted with the documents from the archives of  Warsaw and Novogrudok, editions of the poet's books in Polish, Belarusian and Russian.  During the excursion fragments of the video film created by the school association "Perspective" are used, which tell about the connection of A. Mickiewicz with our places, about the local poet Mikhail Volosevich, whose work is devoted to the lofty love of Adam Mickiewicz and Maryli Vereshchaka.

     

У нашай школе працуе музей

Профіль музея - літаратурна-гістарычны

Кіраўнік музея
   Дата заснавання - 1987 год
   Дата афіцыйнага адкрыцця першай экпазіцыі -
                        верасень 1987 год

   Агульная колькасць экспанатаў - 172

                 Посетите наш музей 

                                         "Летопись малой родины"

Глядзіце візітную картку:

Літаратурна-гістарычны музей

Агульная плошча музейнага памяшкання –33,6 кв.м;

фондасховішча - 2,25 кв.м

Найбольш значныя экспанаты

  •      дакумент 1834 г. Віленскага гарнізоннага батальёна ўдаве Вікторыі Дзімітраўне  Шчэрбачэнка аб прызнанні дзяцей сіротамі;

  •      актавая папера на выкуп зямельнага надзелу, 1897 г.;

  •      падручнікі (1896-1914 гг.);

  •      звод законаў Расійскай імперыі (1905, 1911, 1912 гг.);

  •      паведамленне аб гібелі малодшага сяржанта Кірыёнка Пятра Кузьміча (1944 г.),

  •      некалькі нумароў часопіса “Север” за 1893 г.

Пералік  экспазіцый музея

                   № 1. Жыццё і творчасць  А.Міцкевіча                                                        

                   № 2. Жыве паэта імя, жыве яго любоў                                                         

                   № 3.  Сябры! Цудоўны наш саюз

                   № 4.  М. Валасевіч – паэт Беняконскай зямлі

Пералік нарматыўных дакументаў музея

  •       Закон РБ «О музеях и музейном фонде Республики Беларусь» (№ 70-3 от 12. 12. 2005г.)

  •       Инструкция о порядке создания и открытия музеев и их экспозиций (№ 206 от 18.07.1997г.)

  •       Положение о музее учреждения образования (№ 52 от 04.12.2002г.)

  •       Методическое письмо Министерства образования и Министерства культуры о совместной деятельности музеев (от 02.02.2001г.)

  •       Постановление коллегии управления культуры образования Гродненского облисполкома «Аб стане ўліку і захавання музейнага фонду РБ і стварэнні экспазіцый у музеях навучальна-выхаваўчых устаноў» (№ 13 от 13.09. 1997г.)

  •       Положение о “Народном” музее (№ 733 от 10.06.2006г.)

  •       Инструкция о порядке комплектования музейных фондов, внутримузейного учета, научной обработки и сохранения музейных предметов и музейных коллекций, включаемых в Музейный фонд РБ, научно-вспомогательных и сырьевых      материалов (№ 44 от 1 ноября 2007г.)

Выкарыстанне  музея

Колькасць наведвальнікаў – (у сярэднім за год ) да 200 асоб.

Колькасць экскурсій – да 20 экскурсій у год.

Новыя даследванні

Геральдыка шляхты беняконскай парафіі ХІХ стагоддзя (частка 1) 

Геральдыка шляхты беняконскай парафіі ХІХ стагоддзя (частка 2) 

                 Из истории сельскохозяйственной опытной станции в Беняконях

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.