Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2022 в 12:10, Обновлено 22 февраля 2022 в 00:11
Автор: Вусик В. А.
400 просмотров

Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.

                                      П. Панчанка

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

Традыцыйна Свята роднай мовы адзначаецца  і ў нашай установе адукацыі.
    Святочны марафон пад назвай “Мова родная – мова модная!” прайшоў пад дэвізам “ Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску”. З самай раніцы вучні, настаўнікі і работнікі школы далучыліся да традыцыйнай акцыі “Размаўляй па-беларуску”. 
     У кожным класе былі арганізаваны прыпынкі “Святочнага марафона”.
Так, вучні 6 класа запрашалі ў Чытацкі салон “Смак роднай мовы”, дзе можна было не толькі  пазнаёміцца з назвамі беларускіх страў, але і набыць рэцэпты іх прыгатавання. Флэш-батл “Хуткамоўкі. Прыказкі. Фразеалагізмы. Чытаем разам” арганізавалі нывучэнцы 8 класа. Старшакласнікі прапанавалі бліц-рандэву “Нашы пісьменнікі: курс на мову”. З вуснаў вучняў гучалі пранікнёныя, шчырыя словы нашых майстроў пра родную мову. Пяцікласнікі арганізавалі мікс-пляцоўку “Любі, чытай, гуляй”. Завітаўшы да іх,  можна было  пагуляць  у інтэрактыўныя гульні, пачытаць любімыя творы. 
   Наведаць “Буцік лепшых беларускіх кніг” запрашала бібліятэкар. Там жа можна было пазнаёміцца з выставай “Слова роднае”.
На працягу некалькіх дзён працавала выстава творчых работ вучняў “Малюнкі родныя і з’явы” па творах беларускіх пісьменнікаў. Адбыўся конкурс чытачоў “ Святло нязгаснага слова”.
     Родная мова шмат не патрабуе. Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", ці мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова.  Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
      Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове.

<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<<

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.