Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Научно-практическая конференция

Дата: 13 апреля 2016 в 17:31, Обновлено 13 апреля 2016 в 21:36
Автор: Климук Е. С.
723 просмотра

08  красавіка 2016 г. адбылася 1 школьная навукова-практычная канферэнцыя “Мы- будучае школы”.

На ўдзел у канферэнцыі было заяўлена 9 работ навучэнцаў 2,4,5,7,8,9,10 класаў у 5 прадметных секцыях: пачатковыя  класы, матэматыка, гісторыя-краязнаўства, беларуская  філалогія, руская  філалогія.

На падставе рашэння  журы па выніках 1 школьнай навукова-практычнай канферэнцыі “Мы- будучае школы” ўзнагароджаны дыпломамі ўсе вучні, лепшыя яшчэ атрымалі салодкія прызы.

Віншуем вас, пераможцы канферэнцыі:

Маленоўская Маргарыта - тэма”Гіпс не толькі ў медыцынскіх мэтах”, вучаніца 4 класа(кіраўнік Чучва Ч.Д.),

Гомза Настасся - тэма “Лінгвістычны аналіз вуліц Воранаўскага раёна”, вучаніца 8 “А” класа”(кіраўнік Масюль Т.Э.),

Картановіч Вікторыя - тэма “Маральна-этычны светапогляд жыхароў Беняконскага с\с на аснове павер’яў”, вучаніца 8 “А” класа(кіраўнік Сінкевіч Т.М.),

Цярэшка Ягор - тэма “Геаметрыя пчаліных сот”, вучань 10 класа(кіраўнікПратасевіч Я.І.).

Тупко Аляксей, вучань 9 “А” класа, пазнаёміў усіх прысутных з  Віленскай сельскагаспадарчай  доследнай станцыяй у Беняконях і яе дырэктарам  Вацлавам Ластоўскім. Работы вучняў 2 “Б” класа пад кіраўніцтвам Бінкевіч Т.А.( “Как вырастить сладкий лук”), 5 “А” класа пад кіраўніцтвам Войшніс А.С.(“ От локтя и пяди до системы СИ”), 7 класа пад кіраўніцтвам Уланоўскай Ю.В.(“Какое число счастливее: 7 или 13?”), 8 “А” класа пад кіраўніцтвам Сакалоўскай Г.Ч.(“Молодежный сленг и культура речи”) спрыялі  павышэнню цікавасці да вывучаемых прадметаў, прапагандзе навуковых ведаў, прыцягненню ўвагі грамадскасці да праблем сучаснасці.

Прыз ”Сімпатыі гледачоў” заслужана атрымала вучаніца 4 класа Маленоўская Маргарыта.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.